У Бабруйскім раёне за сувязь з 14-гадовай затрымалі старшыню сельсавету


Чыноўніка абвінавачваюць у сексе з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту. Скандал разгарэўся пасля таго, як высветлілася, што 14-гадовая мясцовая жыхарка зʼяўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі.

56-гадовага мужчыну, які працаваў на двух пасадах – старшыні сельсавету і кіраўніка сельскага выканкаму, затрымалі 21 лістапада. За некалькі дзён да гэтага ён напісаў заяву на звальненне па ўласным жаданні.

Цяпер абавязкі затрыманага выконвае сакратар. Яго калегі кажуць, што ён быў добры кіраўнік, а мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што ён не мог спакусіць няпоўнагадовую. Людзі нават гатовыя «адстойваць» старшыню, які ў мінулым працаваў настаўнікам матэматыкі ў мясцовай школе.

Жонка чыноўніка на кантакт з журналістамі не ідзе, чаго не скажаш пра маці дзяўчыны.

Жанчына працуе даяркай на мясцовай ферме і без мужа выхоўвае дваіх дзяцей. Яна прызнаецца, што малодшая дачка з 12 гадоў адбілася ад рук.

Вясной высветлілася, што дачка цяжарная. Аналізы, якія яна здавала перад абортам, паказалі, што дзяўчынка зʼяўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі. Да канца невядома, хто яе заразіў. Маці распавядае, што шпіталь паінфармаваў пра гэта «органы», і тады дачка расказала пра сувязь са старшынём.

Чыноўніка затрымалі, вядзецца следства.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў