У аўторак – аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру


27 снежня будзе воблачна з праясненнямі. Чакаюцца мокры снег і дождж, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер прагназуецца заходні 6-11 м/с, парывы да 14 м/с. Па захадзе ноччу, днём на большай частцы тэрыторыі магчымы парывы да 15-20 м/с, па Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцях парывы да 22 м/с.

Тэмпература паветра цягам дня будзе ад – 1 да + 4.

Стужка навінаў