У аўтобусах і метро Менску з’явіцца Wi-Fi. Пакуль у тэставым рэжыме


Дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт» Валерый Шкуратаў распавёў пра планы запуску ў грамадскім транспарце Wi-Fi.

Пілотны праект збіраюцца рэалізаваць «у хуткім часе», паведаміў Шкуратаў на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме.

Спачатку праект ахопіць станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», а пры паспяховай рэалізацыі распаўсюдзіцца на іншыя станцыі.

Цяпер заключаецца адпаведная дамова, патлумачыў Валерый Шкуратаў.

Таксама кропкі доступу Wi-Fi з’явяцца ў аўтобусах: на маршрутах №1, №100 і на маршруце, што спалучае Нацыянальны аэрапорт Менск з горадам.

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сайту МАЗ

Стужка навінаў