У Аршанскім раёне на перавозку беспрацоўных да месцаў грамадскіх прац выдаткуюць $ 18 тысяч


З 16 сакавіка па 31 снежня Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкаму плануе наездзіць 20 тысяч кіламетраў.

Мясцовы бюджэт, з якога будуць вылучаныя грошы, выдаткуе каля 35 тысяч рублёў. Ужо абʼяўлены тэндар на аўтарперавозкі, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

У Беларусі беспрацоўныя, якія стаяць на ўліку на біржы працы, павінны адпрацоўваць некалькі дзён на месяц.

Між тым дапамога па беспрацоўі ў нас адна з самых нізкіх у краінах СНД: беларусам плацяць ад 19 да 46 рублёў на месяц (ад $ 9 да $ 46).

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары