У Арменіі сілавікі разагналі пратэстоўцаў вадамётамі. Затрымалі 237 чалавек (Абноўлена)


Армянскія паліцыянты выкарыстоўвалі вадамёты, каб разагнаць раніцаю 23 чэрвеня мітынг у Ерэване, які сабраўся ў знак пратэсту супраць пастановы аб павышэнні цэн на электраэнергію.

Паліцыя затрымала 237 асобаў, сярод якіх ёсць журналісты. 18 чалавек – параненыя, сярод іх 11 паліцыянтаў і 7 пратэстоўцаў, падае interfax.ru.

Пратэст у Ерэване пачаўся ў панядзелак 22 чэрвеня, калі каля 5 тыс. дэманстрантаў рушылі да рэзідэнцыі прэзідэнта, але былі спыненыя АМАПам. Мітынгоўцы ж абвесцілі сядзячы страйк, перакрыўшы рух на цэнтральным бульвары. Паліцыянты прасілі дэманстрантаў пакінуць дарогу, але тыя адмовіліся, перадае Reuters.

Пратэст, які быў арганізаваны маладымі актывістамі, якія не належалі да якіх-небудзь палітычных партыяў, быў выкліканы пастановай уладаў на 17-22 % павялічыць тарыф на электраэнергію ад 1 жніўня.

Павышэнне коштаў на электрычнасць суправаджалася абясцэньваннем армянскай валюты. За $ 1 у панядзелак 22 чэрвеня давалі 473 драхмы, хоць год назад $ 1 каштаваў яшчэ 407 драхмаў.

МЯ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў