У Арменіі пройдзе рэферэндум, які можа змяніць сістэму праўлення ў краіне


На ўсенародным плебісцыце будзе вырашацца лёс канстытуцыйнай рэформы, што прадугледжвае пераход да парламенцкай сістэмы праўлення.

5 кастрычніка армянскі парламент большасцю галасоў прагаласаваў за вынясенне на рэферэндум ініцыяванага прэзідэнтам праекту зменаў Канстытуцыі краіны, перадае panorama.am.

У верасні кіраўнік фракцыі Рэспубліканскай партыі Арменіі Ваграм Багдасаран заявіў, што рэферэндум адбудзецца ў снежні. «Людзі паступова ўсведамляюць, што рэформы неабходныя», – сказаў Ваграм Багдасаран. Паводле ЦВК Арменіі рэферэгдум адбудзецца праз 55 – 65 дзён.

21 жніўня прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян накіраваў у Нацыянальны Сход Арменіі праект рэформаў Канстытуцыі, які прадугледжвае пераход да парламенцкай сістэме праўлення. Паводле праекту, прэзідэнт Арменіі будзе абірацца не на пяць гадоў, а на сем. Замест прамых выбараў прэзідэнта прадугледжваецца абранне кіраўніка краіны дэпутатамі і прадстаўнікамі органаў мясцовага самакіравання. Прэзідэнт Арменіі не зможа абірацца больш чым на адзін тэрмін.

ЮВ, belsat.eu 

Глядзі таксама
Каментары