У Англіі запусцілі дадатак для замовы ежы са смеццевых бакаў


Група мабільных распрацоўнікаў з Даніі запусціла ў Англіі прыкладанне Too Good to Go для замовы ежы, якую выкідваюць рэстараны.

Група мабільных распрацоўнікаў з Даніі запусціла ў Англіі прыкладанне Too Good to Go для замовы ежы, якую выкідваюць рэстараны.

Праграмай ужо карыстаюцца ў некаторых брытанскіх гарадах, а напрыканцы жніўня яе запусцяць у Лондане. Карыстальнікі могуць замовіць стравы з рэстаранаў, якія хутка псуюцца альбо якія планавалі выкінуць. Такая ежу будзе каштаваць ад 3 да 5 долараў.

Аўтары праекту падкрэсліваюць, што дадатак скіраваны на «выратаванне ежы, грошай і планеты». Кожны год брытанскія рэстараны выкідваюць каля 600 тысяч тон харчоў, а супермаркеты 360 мільёнаў гатовых страў.

ДР belsat.eu паводле telegraph.co.uk

Глядзі таксама
Каментары