У Англіі памёр фізік-тэарэтык Стывен Хокінг


Хокінг памёр на 77-ым годзе жыцця ў сябе дома ў Кембрыджы, раніцай 14 сакавіка.

Хокінг – адзін з заснавальнікаў квантавай касмалогіі. Ён вывучаў тэорыю ўзнікнення свету ў выніку Вялікага выбуху і зрабіў шмат адкрыццяў у тэорыі чорных дзірак. У 1998 годзе ён выдаў навукова-папулярную кнігу «Кароткая гісторыя часу», у якой распавядаецца аб з’яўленні Сусвету, прыродзе прасторы і часу, чорных дзірках і тэорыі суперструн.

Стывен Хокінг нарадзіўся 8 студзеня 1942 гады ў Оксфардзе. У 1962 годзе скончыў Оксфардскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра па матэматыцы і фізіцы, а праз чатыры гады, калі яму было 24, атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1963 годзе ў Хокінга дыягнаставалі невылечнае захворванне – бакавы аміятрафічны склероз. Тады ж лекары казалі, што ён не пражыве больш за два гады.

За сваю карʼеру фізік атрымаў шмат узнагародаў. Вучоны часта паўтараў, што навука павінна быць такой жа папулярнай, як і музыка.

Ён лічыў, што чалавецтву трэба больш актыўна асвойваць космас і іншыя планеты. Летась ён заявіў, што да 2600 году Зямля можа ператварыцца ў агністы шар, а чалавецтва чакае катастрофа праз перанасяленне і рост энергаспажывання. Пазбегнуць гібелі чалавечай цывілізацыі можна будзе на іншай планеце.

Аднойчы Хокінг сказаў: «У сусвеце не было б асаблівага сэнсу, калі б ён не быў домам, у якім жывуць любімыя людзі. Мы будзем любіць яго заўсёды».

Нягледзячы на ​​хваробу, навуковец вёў актыўны лад жыцця, шмат падарожнічаў, здымаўся ў рэкламе, музычных кліпах, кіно, быў двойчы жанаты.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў