У Анатоля Лябедзькі хочуць за даўгі адабраць аўтамабіль


«Прыгоды» старшыні Абʼяднанай грамадзянскай партыі працягваюцца. У апазіцыянера не толькі арыштавалі грашовыя сродкі на балансе мабільнага тэлефона, але і плануюць забраць аўтамабіль.

Як паведаміў БелаПАН палітык, ён атрымаў пастанову судовага выканаўцы пра арышт і затрыманне ягонага аўтамабіля. У дакуменце таксама адзначаецца, што пастанова накіроўваецца для выканання ва Упраўленне дарожна-аўтатранспартнай інспекцыі ГУУС Менгарвыканкаму.

«Дзіўная сітуацыя атрымліваецца, – адзначыў Лябедзька. – У мяне была сустрэча з судовым выканаўцам, мы знайшлі алгарытм вырашэння пытання, я павінен у красавіку, траўні і чэрвені здзейсніць тры траншы выплаты штрафаў. Замест гэтага пачалося блакаванне тэлефона, прэтэнзіі на арышт аўтамабіля».

31 сакавіка палітык зноў наведаў судовага выканаўцу. «Пагаварылі на падвышаных танах. У мяне склалася адчуванне, што выканаўцамі кіруе нехта іншы, з іншага ведамства. Для іх галоўная задача – выціснуць незадаволеных з вуліц, каб яны сядзелі на кухнях і ціха шапталі адно аднаму на вуха. У нас іншая стратэгія. Калі забяруць аўтамабіль, буду катацца на ровары», – сказаў ён.

Лябедзька таксама паведаміў, што ўвечары 30 сакавіка да яго дадому прыходзілі судовыя выканаўцы, аднак у сувязі з яго адсутнасцю вымушаныя былі сысці.

Апазіцыянер абураецца выбіральнасцю беларускага чынавенства. «Мая доўгая перапіска з пракуратурай і падатковай службай аб прыцягненні да адказнасці грамадзяніна Лукашэнкі, які атрымаў у падарунак «Майбах» з цэннікам у 400 тысяч долараў (без выплаты падаткаў, без дэкларавання ўласнасці), завяршылася нічым. У чым пытанне: у марцы аўто ці прозвішчы ўладальніка?» – паведаміў ён.

Учора стала вядома, што судовы выканаўца арыштаваў грошы на балансе нумара мабільнага тэлефона палітыка.

«З учорашняга дня мне ніхто не тэлефануе, – паведаміў БелаПАН палітык. – А сёння я прачытаў атрыманае ўчора апавяшчэнне аб рашэнні судовага выканаўцы накласці арышт на грашовыя сродкі, якія знаходзяцца і паступаюць на зарэгістраваныя нумары маіх тэлефонаў. Пералік сродкаў будзе адбывацца на дэпазітны рахунак аддзелу прымусовага выканання Цэнтральнага раёну Менску».[/vc_column_text][vc_single_image image=”153021″ img_size=”large”][vc_column_text]Лябедзька паведаміў, што 24 сакавіка сустракаўся з судовым выканаўцам. «Я сказаў, што, сувымяраючы свае магчымасці, буду паступова выплачваць штрафы. Мне здавалася, што мы вырашылі гэтае пытанне, я напісаў адпаведную паперу. Але дзеянні былі зроблены насуперак таму, пра што мы дамовіліся», – сказаў ён.

Палітык адзначыў, што з восені мінулага года ў яго назапасілася каля 15 штрафаў за ўдзел у вулічных акцыях, аплачаны два з іх. Агульную суму штрафаў Лябедзьку не падлічваў.

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў