У Амстэрдаме паліцыянты выратавалі надзіманую ляльку


Амстэрдамскія паліцыянты ўварваліся ў кватэру, каб выратаваць надзіманую ляльку.

Спецаперацыя адбылася 28 чэрвеня 2016 года ва ўсходняй частцы гораду.

З раніцы ў праваахоўныя органы пачалі паступаць званкі ад мясцовых жыхароў, якія былі занепакоеныя тым, што адбываецца ў суседняй кватэры. У акне відаць была жанчына, якая не рухалася цягам некалькіх гадзін.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd3d3LmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGcG9saXRpZS5hbXN0ZXJkYW0ub29zdCUyNTJGcG9zdHMlMjUyRjk3OTM4Mzg5NTUwOTIyMiUyNndpZHRoJTNENTAwJTIyJTIwd2lkdGglM0QlMjI1MDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI3NjUlMjIlMjBzdHlsZSUzRCUyMmJvcmRlciUzQW5vbmUlM0JvdmVyZmxvdyUzQWhpZGRlbiUyMiUyMHNjcm9sbGluZyUzRCUyMm5vJTIyJTIwZnJhbWVib3JkZXIlM0QlMjIwJTIyJTIwYWxsb3dUcmFuc3BhcmVuY3klM0QlMjJ0cnVlJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]Паліцыянты, якія прыбылі, выказалі здагадку, што там сапраўды знаходзіцца жанчына, якая альбо павесілася, альбо проста стаіць і не варушыцца.

Яны грукалі і званілі ў дзверы, але адказу не было. Тады было вырашана выбіць дзверы. З сабой ратавальнікі ўзялі дэфібрылятар, мяркуючы, што спатрэбіцца медычная дапамога. Пасля пранікнення ў жыллё паліцыянты знайшлі надзіманую ляльку, прылепленую да металёвай тычкі.

Пра тое, ці быў дома гаспадар лялькі і як ён адрэагаваў на нечаканы візіт, паліцыя не паведаміла.

МЯ, паводле meduza.io

Стужка навінаў