У амбасадзе Расеі ў Беларусі цягам двух дзён будзе адкрыта кніга спачуванняў


Пакінуць свой запіс можна будзе 26 і 27 снежня з 10 да 13 і з 14 да 17 гадзіны.

26 снежня Пуцін аб’явіў у Расеі дзень агульнанацыянальнай жалобы па ахвярах, якія загінулі ў авіякатастрофе самалёта Ту-154 25 снежня.

У Беларусі 26 снежня па даручэнні Лукашэнка будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі над усімі дзяржустановамі, а таксама абмяжуюць правядзенне і трансляцыю забаўляльных мерапрыемстваў і праграмаў.

Лятак «Ту-154» Міністэрства абароны Расеі, які знік з радараў у раёне Сочы а 5 раніцы, упаў на 7 хвіліне палёту ў акваторыі Чорнага мора ў 5 кіламетрах ад берага.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў