У Алжыры разбіўся вайсковы самалёт, шмат загінулых


Вайсковы Іл-76 упаў зранку 10 красавіка за 30 кіламетраў ад сталіцы Алжыру, на вайсковым лётнішчы Буфарык, дзе размяшчаецца база вайскова-паветраных сілаў.

Мясцовыя крыніцы паведамляюць, што колькасць загінулых ужо больш 100 чалавек. Лятак перавозіў дзясяткі жаўнераў. Algerie24 піша, што самалёт ляцеў у горад Бечар.

На месца здарэння адправілі 14 нарадаў хуткай дапамогі. Дарогі перакрытыя.

На відэа відавочцаў бачны дым, які зыходзіць з абломкаў у поле.

Прычыны аварыі высвятляюцца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў