У Алматы адбылася перастрэлка


Страляніна ў Алматы

У казахскім горадзе ўвялі павышаны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы і абвесцілі правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі.

Паводле папярэдніх дадзеных, у панядзелак 18 ліпеня мужчына на вуліцы пачаў страляць з агнястрэльнай зброі.

Некалькі відавочцаў паведамілі «Forbes.kz», што ў раёне Нікольскага рынку, недалёка ад якога знаходзіцца ўпраўленне ўнутраных справаў Алматынскага раёну Алматы, бачылі мужчыну азіяцкай знешнасці са зброяй. Таксама, паводле відавочцаў, прыкладна ў той жа час (аб 11-й гадзіне раніцы) перастрэлка была ў іншых раёнах гораду.

Адзін з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook апублікаваў відэа, на якім, паводле яго, бачны чалавек, што страляў з аўтамату ў бок паліцыі.

Меркаваны нападнік у Алматы

«Interfax» паведамляе, што ў выніку страляніны ў Алматы (той, што адбылася ў раёне Абылай хана- Казыбек) загінулі чатыры чалавекі, тры з іх – супрацоўнікі паліцыі.

Адзін з удзельнікаў страляніны ўжо затрыманы.

Увага! Жортскае відэа:

У шпіталі хуткай медычнай дапамогі Алматы паступілі больш за пяць параненых.

Антытэрарыстычная аперацыя

Казахская паліцыя заклікае грамадзянаў быць пільнымі.

Пасля страляніны ў шпіталі трапілі як мінімум 5 асобаў

«Просім усіх не пакідаць сваё жыллё, пазбягаць месцаў з вялікай колькасцю людзей. Аб усіх падазроных асобах неадкладна паведамляць у праваахоўныя органы, і з разуменнем паставіцца да дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных і спецыяльных органаў «, – падкрэсліваецца ў паведамленні праваахоўнікаў.

У Алматы ўведзены чырвоны (найвышэйшы) узровень тэрарыстычнай пагрозы.

НМ, belsat.eu, паводле Forbes.kz, Interfax, Inform.kz, фотаздымкі Анатоль Усціненка/Newskaz.ru

Стужка навінаў