У Афганістане ў выніку тэрактаў загінулі 72 асобы. Смяротнікі ўзрывалі сябе падчас малітвы ў мячэцях


Кабул. Мячэць пасля тэракту.
Фота: REUTERS/Omar Sobhani

Тэракты адбыліся ў шыіцкіх мячэцях у сталіцы Афганістану, Кабуле, і ў правінцыі Гур у цэнтральнай частцы краіны, паведамляе «Reuters».

Паводле мясцовых уладаў і відавочцаў, сярод загінулых ёсць жанчыны і дзеці.

Адказнасць тэракт у Кабуле ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава»

19 кастрычніка ў выніку выбуху каля вайсковай базы ў правінцыі Кандагар загінулі 43 жаўнеры афганскай арміі. Тэрарыст-смяротнік здзейсніў напад на машыне, начыненай выбухоўкаю. Адказнасць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Талібан».

Грамадзянская вайна ў Афганістане (пачалася ў 1979 годзе) аднавілася пасля 2001 года, калі міжнародныя сілы згодна з мандатам ААН пачалі вайсковую аперацыю супраць руху «Талібан». У 2014 года амерыканскі прэзідэнт Барак Оўбама заявіў пра вывад асноўнай часткі амерыканскага кантынгенту з Афганістану. Цяпер у Афганістане знаходзіцца каля 11 000 амерыканскіх вайскоўцаў.

У жніўні прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў пра неабходнасць павялічыць амерыканскі кантынгент на 4 000 чалавек у межах «новай стратэгіі» у Афганістане.

Кабул кантралюе каля 62 % тэрыторыі краіны. «Талібан» – 16 %. Астатнія тэрыторыі падкантрольныя розным племянным і ісламісцкім групоўкам, сярод якіх «Ісламская дзяржава», піша rbc.ru.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў