У аэрапорце Сіэтлу ўкралі пасажырскі самалёт


Вылеты ўсіх рэйсаў з міжнароднага аэрапорту Сіэтл-Такома ў ЗША былі прыпыненыя, пасля таго як пасажырскі самалёт узляцеў без дазволу дыспетчараў.

Мясцовыя ўлады паведамілі, што працаўнік аэрапорту здзейсніў «несанкцыянаваны ўзлёт». Пасажыраў у самалёце не было.

Па папярэдніх дадзеных, самалёт пазней зваліўся ў моры. Асоба пілота і яго лёс пакуль не вядомыя.

Паведамляецца, што амерыканскія знішчальнікі былі паднятыя ў паветра пасля ўзлёту лайнера.

ІІ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў