У аэрапорце Шанхаю прагрымеў выбух – узарвалася самаробная бомба

urgent

У аэрапорце аднаго з найбуйнейшых кітайскіх гарадоў у нядзелю, 12 чэрвеня, адбыўся выбух.

Гучны выбух быў чутны ўнутры будынку другога тэрміналу аэрапорту «Пудун», пра гэта інфармуе Sina.com.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку выбуху раненні атрымалі тры чалавекі. Іх даставілі ў шпіталі.

Як падае Бі-Бі-Сі са спасылкай на кітайскае агенцтва «Сіньхуа», узарвалася самаробная выбуховая прылада.

Афіцыйна прычына інцыдэнту пакуль не называецца, вядзецца расследаванне.

МЯ, паводле sina.com, bbc.com

Глядзі таксама
Каментары