У адносінах да Ларысы Шчыраковай складзены адміністрацыйны пратакол

video

Пасля санкцыянаванага мітынгу ў Гомлі была затрымана журналістка Ларыса Шчыракова, якая супрацоўнічае з Белсатам – у адносінах да яе быў складзены пратакол па арт. 22.9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».

На мітынгу журналістка вяла стрым.

Як паведаміла Шчыракова ў інтэрвʼю Белсату, калі яна ўжо сыходзіла з мітынгу, да яе падʼехала міліцэйская машына, з якой выскачылі два супрацоўніка і зацягнулі яе ў аўто. Падчас затрымання міліцыянты не прадставіліся і нічога не патлумачылі Шчыраковай.

Журналістка правяла больш за гадзіну ў Чыгуначным РАУСе, дзе на яе быў складзены пратакол за парушэнне закона аб СМІ. На дадзены момант Шчыракову вызвалілі, але ў РАУСе застаецца яшчэ адна журналістка – Марына Драбышэўская.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары