На Марыну Драбышэўскую склалі пратакол за супрацоўніцтва з Белсатам


Вызвалена журналістка Марына Драбышэўская, якая была затрымана сёння пасля санкцыянаванага мітынгу ў Гомлі. У адносінах да яе складзены пратакол па арт. 22.9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».

Як паведаміла Марына Драбышэўская Белсату, яна правяла ў Чыгуначным РАУСе каля 2,5 гадзін. Больш за гадзіну міліцыянты наагул не тлумачылі ёй прычыну затрымання. Потым у адносінах да яе склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы ў супрацоўніцтве з Белсатам без акрэдытацыі.

Раней у Гомлі таксама па арт. 22.9 быў складзены адміністрацыйны пратакол на журналістку Ларысу Шчыракову.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў