У Адэсе ўзарвалі офіс «Правага сектару»


Магутнасць выбухоўкі, якую паклалі пад адэскі офіс «Правага сектару», дасягала кілаграму тратылу, кажуць у міліцыі.

Выбух адбыўся 5 сакавіка прыкладна а 00:30 у будынку на вуліцы Коблеўскай.

Ніхто не пацярпеў, але была пашкоджаная прыватная кватэра, што знаходзіцца побач з офісам арганізацыі, а таксама аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя ля дому.

Перад гэтым актывісты спрабавалі «зачысціць» нелегальнае казіно недалёка ад офісу. Гэта скончылася стралянінай з боку аховы, якую ў выніку раззброілі.

Падзеі ночы апісала на сваім Facebook прэс-сакратарка адэсскага аддзялення «Правага сектару» Варвара Чорнаіваненка,.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Актывісты «Правага сектару», якіх заблакавалі на другім паверсе казіно, пакінулі яго, калі прыехала міліцыя і «Самаабарона Адэсы». Траіх супрацоўнікаў казіно затрымалі.

НМ, belsat.eu, паводле Tsn.ua, 112.ua

Стужка навінаў