У Адэсе паліцыя затрымала 22 чалавек, якія зладзілі перастрэлку ў гасцініцы


У Адэсе паліцыя затрымала 22 чалавек, якія зладзілі страляніну ў курортнай зоне гораду.

Як паведамілі ў Галоўным упраўленні Нацыянальнай паліцыі ў вобласці, працаўнікі паліцыі Адэсы затрымалі групу асоб, якія 6 верасня позна ўвечары зладзілі перастрэлку ў гасцініцы «Villa le Premier».

Як адзначылі ў паліцыі, падчас правядзення аператыўных дзеянняў стала вядома, што канфлікт адбыўся паміж двума ўладальнікамі вышэйназванай гасцініцы.

Для высвятлення адносін яны нанялі працаўнікоў ахоўных агенцтваў: «АС» (горад Днепр) – з аднаго боку, «Алімп Поўдзень» (Адэса).

Падчас узброенага сутыкнення пацярпелых няма, адзначылі ў паліцыі. Усе затрыманыя: 12 чалавек з ахоўнага агенцтва «АС» і 10 чалавек – з «Алімп Поўдзень» дастаўленыя ў паліцыю дзеля высвятлення абставінаў.

Звесткі пра здарэнне папярэдне кваліфікаваныя як хуліганства.

Адна з груп ахоўнага агенцтва забарыкадавалася ў гатэлі і адмаўлялася дапускаць апанентаў, якія распачалі спробу патрапіць унутр. У гэты час прагучалі стрэлы, пастаяльцы гасцініцы і жыхары бліжэйшых дамоў моцна спалохаліся, у паліцыю паступіла інфармацыя пра нібыта захоп закладнікаў. У цяперашні час усе акалічнасці здарэння высвятляюцца.

МЯ, паводле unian.net

Стужка навінаў