У Адэсе пабаяліся правакацыяў і не пусцілі трох беларусаў


Нашых суайчыннікаў, чатырох грамадзянаў Кыргызстану і аднаго расейца падазраюць у падрыхтоўцы правакацыяў.

Усіх іншаземцаў 1 траўня затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны супольна са Службаю бяспекі і Нацыянальнай паліцыяй.

Мужчыны нібыта ехалі ў Адэсу на спартыўныя спаборніцтвы. Расеец прыляцеў з Дубаю, астатнія – рэйсам «Менск-Адэса».

Украінскія праваахоўнікі высветлілі, што ўсіх іх запрасіла адна і тая ж грамадская арганізацыя. Хутчэй за ўсё, яна прыцягвала баевікоў на Кулікова поле ў Адэсу, якія таксама ўдзельнічалі ў спробах сілавога захопу будынкаў дзяржаўных органаў улады.

2 траўня ў Адэсе будуць дзеяць узмоцненыя меры бяспекі. Такія захады прымеркаваныя да трэцяй гадавіны трагедыі, падчас якой пацярпелі каля 300 і загінулі 48 асобаў.

2 мая 2014 года ў Адэсе прайшлі сутычкі з удзелам прарасейскіх і праўкраінскі актывістаў. Закалоты пачаліся ў цэнтры гораду, дзе застрэлілі некалькі чалавек. Затым праўкраінскія актывісты прыйшлі на Кулікова поле, на якім размяшчаўся намётавы лагер прарасейскіх актывістаў. Палаткі падпалілі, пачаўся пажар у Доме прафсаюзаў, у якім таксама загінулі людзі.

ДР belsat.eu паводле УНІАН

Стужка навінаў