У аддзяленні транспартнай міліцыі вывесілі фотаробаты недармаедаў (ФОТА)


Пра гэта праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведаміў мясцовы актывіст Андрэй Шарэнда. Фота адмысловага стэнду, які месціцца ў берасцейскім аддзяленні транспартнай міліцыі, актывісту даслалі «добразычліўцы».

Сёлета Андрэя Шарэнду асудзілі на 15 содняў за ўдзел у святкаванні «Дня Волі» у Менску.

«Цяпер назіраецца тэндэнцыя, калі ў рэгіёнах спускаюць «разнарадкі» па пераследзе рэгіянальных актывістаў. Гэта не мае нічога агульнага з правам і законам, а проста «паляванне на вядзьмарак». Гэтыя людзі адбылі свае арышты і атрымалі свае штрафы за ўдзел у акцыях, або былі затрыманыя прэвентыўна ў сувязі з грамадкай актыўнасцю. Вывешваць жа іх на стэнд і караць па надуманых прычынах – проста супрацьпраўна. Спадзяюся, на такія выпадкі адрэагуе пракуратура, у якую мы плануем звярнуцца па гэтым факце, і такая ганебная практыка спыніцца», – каментуе ідэю вывесіць стэнд з фотаробатамі недармаедаў юрыст ПЦ «Вясна» Наста Лойка.

Андрэй Шарэнда і ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк былі актыўнымі ўдзельнікамі акцыяў пратэстаў супраць дэкрэту № 3.

ЮВ, belsat.eu, паводле spring96.org

Стужка навінаў