У абласной лякарні пацыенты ездзяць на «вазках для бедных». Фотафакт

photo

Пацыенты Берасцейскай абласной больніцы прызнаюцца, што ў лякарні не хапае крэслаў-каталак.

Пацыент берасцейскай абласной лякарні. 20 чэрвеня 2017 г.

«У нас у аддзяленні толькі адзін нармальны вазок, каб выехаць летам на вуліцу чарга выстройваецца, прыходзіцца выкарыстоўваць вось гэта». – кажа адзін з пацыентаў.

Такія вазкі (кошт каля $ 80) пастаўляе арганізацыя «Free Wheelchair Mission». Арганізацыя мае 91 прадстаўніцтва ў Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы. У Еўропе арганізацыя супрацоўнічае з Арменіяй, Беларуссю, Малдовай ды Украінай.

На сайце арганізацыі напісана, што вазкі збіраюць з простых дэталяў, якія можна знайсці нават у самых адсталых краінах.

МА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары