У абарону жанчын туркі ды азербайджанцы апранулі спадніцы


Спроба згвалтавання і жорсткае забойства 20-гадовай дзяўчыны ў Турцыі абурыла мільёны. Спачатку ў сацыяльных сетках была хваля фотаздымкаў мужчынаў у спадніцах Сёння яны выйшлі на вуліцы каб засведчыць падтрыманне правоў жанчын.

12 лютага ў Турцыі 20-гадовая грамадзянка Азербайджану Эзгеджан вярталася дадому ў маршрутцы. Каля яна засталася апошнім пасажырам, кіроўца з’ехаў з маршруту і спрабаваў яе згвалціць. Паводле следства, абараняючыся, дзяўчына выкарыстала балончык з пярцовым газам. У барацьбе злачынца яе ўдарыў нажом, а потым дабіў металічным прутом.

Пасля трагедыі тысячы жыхароў Турцыі і Азербайджану далучыліся да акцыяў у сацыяльных сетках з патрабаваннем спыніць сексуальныя дамагальніцтвы і гвалт у дачыненні жанчын. У адказ на меркаванне, што ахвярамі гвалту становяцца жанчыны, якія «непрыстойна апранаюцца», мужчыны-удзельнікі акцыі пачалі змяшчаць уласныя фотаздымкі ў кароткіх спадніцах з хэш-тэгам #ozgecanicinminietekgiy, што перакладаецца прыкладна як «апранаю міні-спадніцу дзеля Эзгеджан».

«Калі кароткая спадніца азначае распусту і амаральнасць, калі яна прычына гвалту – то я таксама апранаю яе», – напісаў адзін з карыстальнікаў Туітэра, што далучыўся да акцыі.

У Стамбуле 21 лютага адбылася акцыя пратэсту супраць гвалту над жанчынамі. Некаторыя пратэстоўцы-мужчыны дэманстратыўна апранулі кароткія юбкі на знак падтрымання патрабаванняў маніфестацыі.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары