У ААН распавялі, колькі грамадзянскіх асобаў загінула ў вайне на Данбасе


У Арганізацыі аб’яднаны нацыяў адзначаюць, што тэндэнцыя да павелічэння ахвяраў сярод грамадзянскіх асобаў працягваецца.

Паводле лічбаў ААН, колькасць загінулых падчас вайны на Данбасе грамадзянскіх асобаў з 14 красавіка 2014 года па 14 траўня 2017 года перавышае 2 тыс., а колькасць параненых складае 7-9 тыс асобаў.

Таксама ААН звяртае ўвагу на тое, што тэндэнцыя да павелічэння ахвяраў сярод грамадзянскіх асобаў працягваецца.

З сакавіка па 14 траўня гэтага года Упраўлення Вярхоўнага камісару ААН па правах чалавека пацвердзіла інфармацыю пра 35 загінулых ды 143 параненых.

Прычынай большасці ахвяраў з’яўляюцца абстрэлы, падрывы на мінах ды выбуханебяспечных рэштках вайны.

Акрамя таго, значныя страты зазналі жылыя будынкі ды жыццёва важная інфраструктура, у прыватнасці аб’екты электра- і водазабеспячэння, больніцы, школы.

Рэпартаж з Данбасу пра сімікаў

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Espreso.tv

Стужка навінаў