У ААН незадаволеныя вынікамі выбараў у Беларусі


Паводле спецдакладчыка Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, сёлетнія выбары былі несвабоднымі і несумленнымі, але без гвалту.

«Выбарчы працэс быў рэжысаваны, а вынік – наканаваны, І гэта заканамерны вынік, улічваючы дваццацігадовай грэбаванне выкананнем правоў на свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і аб’яднанняў, якія ствараюць перадумовы для рэальнай канкурэнцыі », – напісаў у сваёй заяве спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці.

Эксперт адзначыў, што ні міжнародным, ні мясцовым незалежным назіральнікам не ўдалося пераканацца ў пэўнасці афіцыйных паведамленняў аб яўцы ў 86% і абранні прэзідэнта амаль 84% галасоў.

«Такія высокія працэнты ніколі не фіксаваліся на выбарах у Еўропе з часоў распаду Савецкага Саюзу. Ні галасаванне на закрытых участках, ні датэрміновае галасаванне не дазволілі б забяспечыць абвешчаныя лічбы», – падкрэсліў ён.

Чытайце таксама: Канькамі па лёдзе, альбо Маркоўны трэш у галаве

Еўрачыноўнік прывітаў той факт, што сёлета абышлося без гвалту, паабяцаўшы ўважліва назіраць за тым, як будзе дзейнічаць улада ў дачыненні да тых, хто выказвае незадаволенасць пасля выбараў.

Канчатковыя вынікі ЦВК абвесціць 16 кастрычніка. Нагадаем, Еўразвяз цяпер прымае рашэнне адмяніць санкцыі ў дачыненні да Беларусі да лютага 2016 года.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў