У 83 раёнах Беларусі забаранілі наведваць лясы


У сувязі з высокай пажарнай небяспекай у шмат якіх раёнах краіны ўвялі забарону на наведванне лясоў.

Апошнімі днямі забарону знялі з некаторых раёнаў Гомельшчыны і Гарадзеншчыне, але абмежавальныя захады дзейнічаюць у 83 раёнах краіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.

На перыяд дзеяння забароны грамадзянам не дазваляецца знаходзіцца ў лясах, як і ўязджаць на транспарце (за выключэннем службовага). Парушальнікам пагражае штраф да 25 базавых велічыняў.

Інтэрактыўная мапа раёнаў, у якіх забаронена наведваць лясы, па спасылцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў