У 2018 годзе ўсе шматкватэрныя дамы падключаць да інтэрнэту з максімальнай хуткасцю ў 1 Гігабіт/с


Пра гэта 21 верасня паведаміў міністр сувязі Беларусі Сяргей Папкоў.

Максімальную хуткасць у 1 Гігабіт/с забяспечыць тэхналогія GPON (Gigabit Passive Optical Network). Цяпер максімальная хуткасць у byfly.by – 100 Мбіт/с.

Паводле чыноўніка, на 1 ліпеня 2017 года ў Беларусі да тэхналогіі GPON падключаныя 1,39 млн абанентаў (плюс 300 000 за 6 месяцаў). На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 3,06 млн абанентаў з хатнім інтэрнэтам.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў