У 2018 годзе ў Беларусі можа пачаць функцыянаваць мультыпашпарт


Пра гэта распавёў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў.

«У межах праграмы будаўніцтва лічбавай эканомікі на 2016–20 гады мы будзем распрацоўваць беларускі электронны пашпарт з ідэнтыфікацыяй грамадзянаў і разліковую сістэму, куды ўвойдуць карта сацыяльнага страхавання, розныя плацежныя інструменты, якія будуць узаемадзеяць з сістэмаю «Разлік». Дарэчы, гэтая плацежная сістэма, рэалізаваная Нацыянальным банкам, 1 красавіка запрацавала ў поўным абʼёме», – паведаміў Сяргей Папкоў.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=3m52CvtFWkc”][vc_column_text]Падчас жывой трансляцыі на sb.by адзін з гледачоў спытаў, чаму ў Беларусі не прадаюць сімкі без пашпарту, маўляў, гэта спрасціла б жыццё турыстаў. «Гэта абумоўлена пытаннямі бяспекі», – заявіў чыноўнік і дадаў, што не ведае ніводнай краіны, дзе можна набыць сім-карту без дакументаў. Варта адзначыць, што без дакументаў сімку можна набыць у Польшчы, Расеі, Літве, Украіне ды не толькі.

Кіраўнік Міністэрства сувязі таксама паведаміў, што ў бліжэйшай будычыні беларускія цягнікі будуць абсталяваныя прыладамі, якія будуць гарантаваць стабільную мабільную сувязь і Wi-Fi.

ЮВ, belsat.eu, паводле sb.by

Стужка навінаў