У 2018 годзе паміж Беларуссю і Расеяй можа пачаць дзеяць візавы рэжым


Да канца бягучага года дзве суседкі маюць падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні візаў.

Паводле прэс-службы пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, праект дакумента зацвердзілі 16 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Савета міністраў СД. Яго падпісанне прадугледжана ў плане мерапрыемстваў на 2017-2020 гады па фарміраванні адзінай міграцыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы.

У паведамленні падкрэсліваецца, што «гэта дазволіць зняць праблему перасячэння расейска-беларускай мяжы грамадзянамі трэціх краін, якая абвастрылася ў апошні час».

Таксама бакі прапрацуюць над магчымасцю ўвядзення адзінай візы Саюзнай дзяржавы.

9 чэрвеня амбасадар Расеі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што праз мяжу з Беларуссю можа прыйсці «Ісламская дзяржава». Менавіта пагрозай міжнароднага тэрарызму ён патлумачыў узмацненне мер кантролю на расейска-беларускай мяжы.

Сурыкаў адзначыў, што гэта не пытанне недаверу да беларускіх памежнікаў, а неабходнасць прыняцця дадатковых мер.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў