У 2018 годзе беларусы жывуць горш, чым жылі ў 1993


Каб не дэнамінацыі ды іншыя хітрыкі, то мелі б зараз 200 млн рублёў за долар. Але гэта не пра ўзровень жыцця, а пра давер людзей да дзяржавы, што рублі выпускае.

Узровень жыцця – гэта тое, што і як чалавек спажывае. Па харчовых прадуктах змены добра відаць. Сталі есці болей мяса і меней хлеба. Сталі ўжываць меней малака і вырабаў з яго.

«Але ж статыстыка сляды блытае як заяц. У 1993 годзе лічылі на чалавека на год, а зараз падаюць у разліку на аднаго чалавека ў сям’і за месяц без уліку тога, што ён з’еў не дома. Каб шпіёны праўды не даведаліся!» – кажа эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

За 25 гадоў бедных паболей стала, а багатых менш, але наагул прапорцыі засталіся тыя самыя, што і былі. Можна было б каму і радавацца, але…

А што на гэты раз за «але» – глядзіце ў сюжэце.

Таксама прапануем вашай увазе апошняе выданне «Асабістага капіталу» цалкам:

Фотаздымак на застаўцы да відэа Ілля Горны/ gp.by

Стужка навінаў