У 2015 годзе рубель абясцэніцца яшчэ больш, чымся ў 2014


Нацыянальны банк запэўнівае, што ў 2015 годзе беларускі рубель абясцэніцца «толькі» на 18 %. Хаця дапускае адхіленне яшчэ на 2 %.

Абмежаванне інфляцыі названае асноўнаю мэтаю грашова-крэдытнай палітыкі. «Дадзены ўзровень інфляцыі будзе дасягнуты дзякуючы кантролю над грашоваю прапанова», – паведамляе Нацбанк.

У 2014 годзе фінансавым уладам краіны не ўдалося выканаць «план па інфляцыі». Гэты паказнік перавысіў прагнозы і склаў 16,2 % (прагноз быў – 12 %).

Значны ўплыў на вартасць рубля будзе мець эканамічная сітуацыя ў Расеі. Ад 9 студзеня курс беларускага рубля прывязаны да «кошыка валютаў». Гэта азначае адмову ад наўпроставай прывязкі да долара ЗША. Цяпер курс беларускага рубля больш прывязаны да курсу расейскага рубля – удзел гэтай валюты ў «кошыку» павялічаны да 40 %, у той час як удзел долара зніжаны да 30 %. Валютныя інтэрвенцыі дзеля падтрымання курсу беларускага рубля Нацбанк абяцае ладзіць «толькі дзеля згладжвання пікавых хістанняў».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары