У 2011-м Лукашэнка марыў «займацца правамі чалавека». А пра што цяпер?


У 2011-м у размове з кіраўніком аграхолдынгу «Славянскі Вялес» кіраўнік Беларусі заявіў, што марыць «займацца правамі чалавека».

«Я мару займацца толькі правамі чалавека, каб чалавек атрымліваў нармальную зарплату, каб ніхто не прыйшоў і не сказаў: «Вось гэта мне падабаецца, і таму аддай!» – як гэта бывае ў нашых суседзяў», – сказаў кіраўнік дзяржавы. «Але ў нас гэтага, быццам бы, няма», – дадаў ён.

Сёлета ў інтэрвʼю інфармацыйнаму агенцтву ТАСС у тэлепраграме «Формула ўлады» Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што хацеў бы, каб людзі ніколі не думалі, што ім чагосьці не хапае.

«Вы ведаеце, я хацеў бы, каб людзі ніколі, зазіраючы ў кашалёк або сваю кішэню, не думалі пра тое, што ім на нешта не хапае, – сказаў Лукашэнка. – Заўсёды частцы народа чагосьці не хапае, гэта натуральна. А я б хацеў, каб людзі ў Беларусі ніколі на гэта не пакутавалі – гэта мая адзіная мара».

Разам з тым ён падкрэсліў, што людзі павінны і самі думаць пра сваю будучыню.

Фота: sputnik.by

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў