Тытарчук: «Беларусь у Еўразвязе – траянскі конь Масквы»


Пра ролю Беларусі ў канфлікце Расеі з Еўропай разважае Аляксандр Тытарчук з Усходнееўрапейскай ініцыятывы ў даследаванні бяспекі.

Ганна Любакова: З аднаго боку Лукашэнка кажа, што падтрымлівае Украіну, едзе на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі ды абяцае ўкраінскі канал у Беларусі, з другога – у Беларусь не пускаюць дэпутата Вярхоўнай Рады Ігара Гузя, а таксама судзяць добраахвотнікаў, што ваявалі за Украіну. Ці варта верыць таму, што Лукашэнка падтрымлівае Украіну?

Аляксандр Тытарчук: Лукашэнка застаецца несамастойнай фігурай ува ўсіх гэтых дзеяннях. Незалежныя ўкраінскія эксперты бачаць Беларусь у ролі пробнага канька, на якім у пэўным сэнсе Масква абкатвае праграмы, што збіраецца выкарыстоўваць у будучыні – у тым ліку ў перспектывае адносінаў паміж Еўразвязам і наагул Захадам, а таксама ў перспектыве стасункаў з Украінай.

З нашага пункту гледжання Беларусь цяпер атрымоўвае ролю своеасаблівага траянскага каня, які Расея хоча прадставіць Еўропе як падарунак.

Гэты траянскі конь не дазволіць Еўразвязу вырашыць усе тыя задачы, які ён ставіць з пункту гледжання працы з Беларуссю, калі падыходзіць да сітуацыю няправільна і не ўлічваць асаблівасці актуальнай сітуацыі – здольнасці Менску як перамоўнай пляцоўкі рэалізоўваць свае ўласныя планы і прыярытэты з пункту гледжання стасункаў як з Захадам, так і з Украінай.

За апошнія два гады Лукашэнка стаў ледзь не самым апошнім міратворцам у Еўропе, і Еўразвяз адпаведна змяніў стратэгію ў дачыненні да Лукашэнкі. Як вы лічыце, ці слушна?

Калі мы кажам пра сістэмныя змены, калі мы кажам пра Менск як ён ёсць – гэта адно меркаванне. Калі мы кажам пра двухбаковыя стасункі паміж Беларуссю і Украінай – гэта зусім іншае меркаванне, вельмі контраверсійнае ды цікавае, якое трэба выкарыстоўваць, але для карысці ўсёй Украіны, а не тых групаў людзей, якія цяпер знаходзяцца ўва ўладзе і выкарыстоўваюць яе для асабістых выгадаў ды інтарэсаў.

Таму роля Аляксандра Лукашэнкі як такой фігуры не зусім падкрэсліваецца ўва Украіне, бо многія не зусім хочуць псаваць карціну двухбаковых стасункаў, каб не зашкодзіць рэалізацыі сваіх асабістых планаў для працы з Беларуссю як кантрабандным хабам, які забяспечвае на сёння транзіт тавараў праз Беларусь як з Украіны ў Расею, так і з Еўрапейскага звязу ў Расею.

Глядзіце працяг размовы Ганны Любаковай з Аляксандрам Тытарчуком.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/Pbf9WSPhS8g”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў