Тысячы людзей пратэставалі ў Будапешце супраць кіруючай партыі


21 траўня ў Будапешце тысячы людзей выйшлі на акцыю пратэсту супраць палітыкі кіруючай нацыяналістычнай партыі «Фідэс».

У асноўным пратэстоўцы выказвалі нязгоду з планамі ўладаў закрыць Цэнтральна-еўрапейскі ўніверсітэт, а таксама ўскладніць працу арганізацый, што дапамагаюць уцекачам.

Каля 4 тысяч чалавек са сцягамі Венгрыі і Еўразвязу прайшлі пра мост Свабоды над Дунаем. Неабыякавыя мінакі далучыліся да натоўпу і колькасць пратэстоўцаў павялічылася да 10 тысяч. Акцыя скончылася ля будынку парламенту.

За апошнія шэсць тыдняў, такія дэманстрацыі сталі рэгулярнымі ў Венгрыі, дзе частка грамадства незадаволеная палітыкай кіруючай партыі і ўраду, які ўзначальвае прэм’ер-міністр Віктар Орбан.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com, фота reuters.com

Стужка навінаў