Тыповы менскі беспрацоўны – 39-гадовы мужчына з сярэдняй адукацыяй


У беларускай сталіцы зарэгістравана 3300 беспрацоўных і 8000 працоўных вакансіяў.

Калі некалькі гадоў таму большасць зарэгістраваных беспрацоўных у Менску складалі жанчыны, то цяпер гэта не так. Сярэднестатыстычны беспрацоўны – мужчына з сярэдняй адукацыяй ва ўзросце да 39 гадоў. Партрэт тыповага чалавека без працы падчас прэс-канферэнцыі акрэсліла старшыня камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму Жанна Рамановіч.

«Жанчыны больш мабільныя і мацней матываваныя на пошук працы. Сёння няма выразнай мяжы паміж мужчынскімі і жаночымі прафесіямі», – адзначыла Жанна Рамановіч.

На дадзены момант у Менску зарэгістравана 3300 беспрацоўных, якім прапануецца 8000 вакансіяў. У пачатку 2014 года на аднаго беспрацоўнага прыходзілася 6-8 працоўных месцаў, цяпер жа – толькі 1,8 месца.

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-навіны»

Стужка навінаў