Тыгр забіў супрацоўніка заапарку ў ЗША


Наведнікі заапарку ў Флорыдзе не бачылі гэтага, бо ашчаджалі на квітках.

Здарэнне адбылося ў горадзе Палм Біч, штат Флорыда. У мясцовым заапарку ўтрымліваюць вельмі рэдкіх малайскіх тыграў, якія знаходзяцца на мяжы вымірання. Каб убачыць іх, наведнікі мусяць аплаціць дадатковы білет. Магчыма, менавіта праз гэта ў момант забойства ў адмысловай зоне з тыграмі не было ніводнага наведніка.

Палм-бічская паліцыя прымяніла ў дачыненні да жывёліны транквілізатар. Пасля таго як наркотык падзеяў, ратаўнікі ўвайшлі ў клетку. Працаўніка заапарку даставілі ў шпіталь на верталёце, але ўратаваць бедака не ўдалося.

У Беларусі апошні напад звяроў на чалавека ў заапарку здарыўся 8 лютага 2014 года: 37-гадовая кухарка кармакухні гарадзенскага заапарку вырашыла пагладзіць льва праз краты. Жывёліна адкусіла жанчыне руку.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў