Тыгр пасябраваў з казлом, якога яму прыслалі на абед


Тыгр Амур, які жыве ў Прыморскім сафары-парку прасякнуўся павагай да казла, якога яму прыслалі на абед – і не стаў яго есці.

Прычынай нечаканага рэспекту з боку драпежніка стала незвычайныя смеласць парнакапытнага. Супрацоўнікі парку мяркуюць, што «казла проста не навучылі баяцца»:

«Тыгры сафары-парку два разы на тыдзень ядуць жывую здабычу. Тыгр Амур здольны паляваць на трусоў і козаў. Але калі яму патрапіўся гэты казёл, ён не захацеў яго есці, таму што той апынуўся вельмі смелым».

У парку заяўляюць, што за мужнасць вырашана назваць казла Цімурам: відаць, у гонар таленавітага мангольскага правадыра, які ўвайшоў у гісторыю як Тамерлан.[/vc_column_text][vc_single_image image=”46996″ img_size=”large”][vc_column_text]Расейскі казёл апынуўся больш смелым, чым сярэднявечны ваяр: Цімур прагнаў Амура з ягонай клеткі. Ужо чацвёртыя содні тыгр вымушаны спаць на даху свайго дому.

Але ўдзень жывёлы выходзяць у вальер і бавяць час разам: казёл прыняў тыгра за важака і ўсюды ходзіць за ім.

«Смеласць Цімура і асцярожнасць Амура прывялі да такога парадаксальнага выніку», – кажуць супрацоўнікі сафары-парку.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў