Тыгр Амур пачаў абараняць свайго сябра-казла ад працаўнікоў сафары-парку


Драпежнік і казёл Цімур, якога хацелі скарміць тыгру, цяпер жывуць разам.

Пра гэта паведамляецца на сайце Прыморскага сафары-парку. Увечары 26 лістапада пасля вячэры тыгр чакаў, пакуль казёл прыйдзе на месца начлегу, і зашыпеў на працаўніка парку, які быў паблізу.

Сёння раніцай тыгр і казёл разам шпацыравалі па парку. «Спачатку выйшаў Амур, пачакаў Цімура, і адзін за адным пайшлі па сцежцы ўздоўж агароджы. Так і жывуць – і вада не размые!» – распавёў працаўнік парку.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWnZrNS1qazFzRFUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Пра сяброўства тыгра і казла стала вядома на днях. Тыгр павінен быў злавіць і з’есці казла, але з невядомай прычыны не стаў гэтага рабіць.У выніку жывёліны сталі жыць разам.

Чытайце таксама >>> Тыгр пасябраваў з казлом, якога яму прыслалі на абед

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў