Тыдзень з гісторыі Беларусі і свету ў фотаздымках


Падзеі мінулага тыдня Belsat.eu падсумаваў здымкамі найлепшых фотарэпарцёраў.

Чалец збройнай брыгады палестынскага руху «Хамас» падрыхтоўвае зброю да вайсковага параду ў гонар 27-й гадавіны заснавання «Хамасу» ў горадзе Газа.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Увесь свет – у перадкаляднай мітусні. Мусульманскія жанчыны шпацыруюць каля фігуры Санта-Клауса ў паўднёвым Ліване.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Акторы ды працаўнікі Данецкага тэатру оперы і балету за кулісамі. На аднаўленне іхнага тэатру, пашкоджанага сепаратыстамі, сусветна вядомая оперная спявачка Анны Нятрэбка ахвяравала ДНР Ru 1млн (прыблізна $ 18,5 тыс). Нятрэбка падтрымала прарасейскіх сепаратыстаў на Данбасе, зняўшыся на фоне сцяга Наваросіі.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Жанчына з лупаю разглядае латарэйныя білеты ў падземным пераходзе ў Менску.

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

Жанчына штурхае вазок з дзіцём у густым тумане, які накрыў Заслаўе.

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

Галоўную ялінку Беларусі ўпрыгожылі арнаментам і выявамі беларускіх замкаў.

[vc_single_image image=”16″ img_size=”large”]

З аншлагам у Менску другі раз прайшоў Дзень вышыванкі. У Палацы мастацтваў, дзе зладзілі імпрэзу, сабралася столькі людзей, што на абодвух паверхах ствараліся сапраўдны заторы з наведнікаў.

[vc_single_image image=”19″ img_size=”large”]

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў