Тыдзень у фотаздымках: ратаванне кнігарні «ЛогвінаЎ» працягваецца, Парашэнка і расейскія пашпарты


Дабрачынная акцыя ў падтрыманне «ЛогвінаЎ»

Салідарныя з кнігарняй «Логвінаў» збіраюць сродкі на яе ратаванне. Адначасова праходзяць 2 акцыі: «Марафон дзеля падтрымання кнігарні «ЛогвінаЎ»» – шэраг дабрачынных канцэртаў, літаратурных выступаў, перформансаў, а таксама збор сродкаў у сацыяльных сетках. Каб дапамагчы кнігарні, можна перавесці грошы на рахунак «Літаратурнага дому Логвінаў». Інтэрнаўты сабралі ўжо больш за $ 13 тыс., у той час як патрэбна $ 60 тыс. «Белсат» далучыўся да акцыі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Парашэнка і расейскія пашпарты

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас выступу на дэбатах у Мюнхене паказаў прысутным пашпарты расейскіх вайскоўцаў, затрыманых на ўкраінскай тэрыторыі, каб даказаць іх прысутнасць на Данбасе.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Святлана Давыдава вярнулася дадому

Шматдзетная маці Святлана Давыдава, абвінавачаная ў здрадзе дзяржаве праз тэлефанаванне ў амбасаду Украіны, вярнулася ў родны горад Вязьму пад падпіску аб нявыездзе. Жанчына будзе чакаць суда ў хатніх умовах. Святлана Давыдава – герой тыдня ў праграме «ПраСвет».

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Іярданія пратэстуе

Каралева Іярданіі Ранія ўзначаліла акцыю пратэсту супраць расправы над пілотам Муасам аль-Касасбэ. Жонка іярданскага манарха мае ганаровае званне палкоўніка і ўзначальвае таварыства падтрымання вайскоўцаў ды іхных сем’яў. На вуліцы Аману выйшлі дзясяткі тысяч пратэстоўцаў.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Тэракт у Багдадзе

7 лютага ў Багдадзе прагрымелі тры выбухі. Загінулі па меншай меры 34 асобы. Выбухі прагрымелі праз некалькі гадзінаў пасля таго, як у іракскай сталіцы ўпершыню за доўгі час была адменена каменданцкая гадзіна.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў