Тыдзень у фота: Гей-парад у Кіеве, скандал у ФІФА і ўсплеск актыўнасці сепаратыстаў


Belsat.eu зрабіў падборку фотаздымкаў, якія нагадваюць пра самыя важныя падзеі мінулага тыдня.

У пачатку тыдня прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцыяў (ФІФА) Ёзэф Блятэр заявіў, што пакідае сваю пасаду – праз чатыры дні пасля свайго пераабрання. Апошнія выбары кіраўніка ФІФА адбываліся на фоне карупцыйнага скандалу і затрыманняў высопастаўленых чыноўнікаў Міжнароднай федрацыі футбольных асацыяцыў. Пасля з’явілася інфармацыя пра тое, што ФБР расследуе прысуджэнне ФІФА права Расеі прыняць чэмпіянат свету па футболе ў 2018 годзе.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Цень на рэпутацыю Блятэра кінула і прызнанне Футбольнай асацыяцыяй Ірландыі факту атрымання хабару ад кіраўніка ФІФА ў памеры 5 млн еўра ў 2009-м. Ірландцы сцвярджаюць, што хабар ім прапанавалі, каб яны не абскарджвалі вынік матча супраць зборнай Францыі. На фота вышэй: макет Блятэра, які прапаноўвае хабар, перад стадыёнам у Дубліне.

На шчасце, футбол гэта перадусім спорт і эмоцыі, а не крымінальныя махінацыі. На фота: шчаслівыя фанаты футбольнага клубу «Барселона». У сваім родным горадзе яны святкуюць перамогу ў фінале Лігі Чэмпіёнаў, якую «Барселона» атрымала ў гульні супраць італьянскага «Ювентуса». Матч скончыўся лікам 3:1 на карысць каталонцаў.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Горача на мінулым тыдні было ва Украіне. Спачатку актывізаваліся прарасейскія баевікі, якія зладзілі наступ на паселішча Мар’інка, што на ўсходзе краіны. Але Мар’інка засталася пад украінскім сцягам.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

У суботу 6 чэрвеня было горача ўжо на вуліцах Кіева. Тут меў адбыцца «Марш роўнасці». У выніку марш, удзел у якім прымала каля 50 чалавек, доўжыўся не даўжэй за 20 хвілін. А скончыўся сутыкненнямі міліцыянтаў, якія ахоўвалі мерапрыемства, і дзясяткамі агрэсіўна настроеных людзей.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

У нядзелю 7 чэрвеня ў нямецкай Баварыі распачаўся саміт «вялікай сямёркі». Па традыцыі гэтая падзея выклікае шматлікія пратэсты з боку антыглабалістаў. Не стала выключэннем і чарговая сустрэча лідараў самых уплывовых у свеце дзяржаваў. Актывісты пратэстуюць, а лідары ЗША, Францыі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Японіі, Італіі і Канады між іншым абмяркоўваюць абарону сустветнага клімату, становішча жанчын, а таксама крызісы ў Еўропе і на Блізкім Усходзе.

[vc_single_image image=”11″ img_size=”large”]

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў