«Twitter» адмовіў Расеі ў блакаванні інфармацыі аб украінскіх акцыях пратэсту


Сацыяльная сетка «Twitter» адмовіла Расеі ў адказ на некалькі запытаў пра блакаванне інфармацыі па ўкраінскіх мірным акцыях пратэсту.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы сацыяльнай сеткі, якое было апублікавана 9 лютага.

«Мы адмовілі некалькім запытам, накіраваным з мэтай прымусіць замаўчаць папулярных крытыкаў расейскага ўрада, і іншым патрабаванням па абмежаванні інфармацыі аб негвалтоўных дэманстрацыях ва Украіне», – паведамляецца ў справаздачы.

Расея таксама заняла другое месца па блакаванні інфармацыі ў «Twitter». Ад расейскіх уладаў за паўгода прыйшоў 91 запыт. Па гэтым паказчыку Расею апярэджвае толькі Турцыя, якая даслала 477 запытаў. На трэцім месцы Германія – 43 запыты на блакаванне інфармацыі ў сэрвісе.

Беларусі ў гэтым спісе дарэчы няма.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў