«Twitter» 7-гадовай дзяўчынкі з Алепа замаўчаў


Акаўнт сірыйскай дзяўчынкі, якая разам са сваёй маці пісала пра жыццё ў Алепа, быў выдалены.

«Мы ўпэўненыя, што войскі захопяць нас. Убачымся наступным разам, дарагі свет. Пакуль.- Fatemah #Aleppo», – цытуе допіс дзяўчынкі CNN.

Другі па велічыні горад Сірыі Алепа знаходзіцца ў эпіцэнтры кровапралітнага канфлікту. Тым, хто застаўся ў горадзе і апынуўся ў пастцы паміж сіламі паўстанцаў і ўрадавымі войскамі, даводзіцца штодня змагацца за сваё жыццё.

7-гадовая Бана пісала свае твіты па-ангельску, ёй дапамагае маці, настаўніца ангельскай мовы. Дзяўчынка распавядала пра сваё жыццё ва ўсходняй частцы Алепа, якая знаходзілася пад кантролем сірыйскіх паўстанцаў.

На яе акаўнт было падпісана больш за 100 000 асобаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”404676″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]«Гэта разбомблены дом маёй сяброўкі. Яе забілі. Я так па ёй сумую», – напісала ў адным з нядаўніх допісаў у «Twitterʼы» Бана Алебед.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў