Творцы фільму пра Шабаны паказалі першы тызер стужкі


«Гэтае кіно не ідэалагічнае, не палітычнае, але па-добраму хуліганскае і эксперыментальнае. Яно пра нас – пра сучасных беларусаў. Такіх, якія мы ёсць насамрэч», – гаворыць рэжысёр і аўтар сцэнару Андрэй Курэйчык.

Стваральнікі стужкі “Гараш” акрэсліваюць сваю працу як чорную трагікамедыю пра жыццё аўтаслесараў у менскім раёне Шабаны.

«Салодзенькае, гламурнае кіно і серыялы цудоўна робяць і без нас расейцы і амерыканцы, – гаворыць Андрэй Курэйчык. А беларусам час шчыра паглядзець у люстэрка і пашукаць адказ, што ж гэта мы за дзіўная нацыя з савецкай сімволікай, саўковай архітэктурай і заканадаўствам, культураю, эстэтыкай, гумарам, Дажынкамі, з недабітаю нацыянальнаю інтэлігенцыяй і адвечным нявырашаным выбарам: быць часткаю расейскага свету ці цывілізаванай еўрапейскай дзяржаваю».

Здымкі фільма завяршыліся ў жніўні, цяпер ідзе мантаж стужкі. Адну з роляў выконвае лідар гурту «Нейра-Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч.

Прэм’ера запланаваная на восень. Спачатку фільм пакажуць на серыі зачыненых прэм’ераў, потым аўтары абяцаюць, што даць максімальны доступ да фільма ўсім ахвотным.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары