Твіт Барака Абамы пасля беспарадкаў у Шарлотсвіле стаў самым папулярным за ўсю гісторыю сацсеткі


Запіс экс-прэзідэнта ЗША Барака Абамы пасля беспарадкаў, якія адбыліся ў амерыканскім Шарлотсвіле, стаў самым папулярным за ўсю гісторыю існавання сацыяльнай сетцы Twitter.

У сваім твітэры Абама працытаваў паўднёваафрыканскага палітычнага дзеяча Нэльсана Мандэлу.

Экс-прэзідэнт у трох твітаў напісаў: «Ніхто не нараджаецца з нянавісцю да іншага чалавека з-за колеру скуры, паходжання або рэлігіі. Людзі павінны вучыцца ненавідзець, і калі яны могуць навучыцца ненавідзець, то іх можна навучыць любіць, бо любоў больш натуральная чалавечаму сэрцу, чым яе супрацьлегласць – Нэльсан Мандэла».

Газета.ru паведамляе, што першая частка запісу (цалкам цытата падзелена на тры твіты) набрала больш 2,9 млн лайкаў.

Да гэтага самым папулярным запісам за ўсю гісторыю мікраблогаў Twitter, які набраў 2,72 млн лайкаў, быў запіс спявачкі Арыяны Грандэ пасля тэракту 22 траўня ў Манчэстэры.

У суботу, 12 жніўня, ў невялікім універсітэцкім мястэчку Шарлотсвіль на ўсходзе ЗША ўльтраправыя актывісты арганізавалі дэманстрацыю супраць зносу помніка героям Грамадзянскай вайны. Адначасова распачалася дэманстрацыя левых актывістаў. Вулічныя мерапрыемствы перайшлі ў крывавыя сутычкі – адзін чалавек загінуў, не менш за 15 атрымалі раненні.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў