«Твары паднялі, хлопчыкі! …Дайце мне нож». Увага! Вусцішнае відэа. Толькі 18+


Youtube выдаліў гэтае відэа палічыўшы яго збыт жорсткім.

Жудасныя падрабязнасці лёсу ўкраінскіх жаўнераў, што трапілі ў палон да прарасейскіх баевікоў.

У сеціве з’явілася відэа, на якім бачна, як камандыр батальёну «Сомали» з пазыўным «Гіві», жорстка дапытвае палонных, захопленых у раёне данецкага аэрапорту.

«Ты, чмо, навошта сюды прыпёрлася»? – крычыць на ўкраінскіх жаўнераў баявік і просіць у сваіх падначаленых нож. Жаўнеры стаяць на каленях. «Гіві» адразае з рукавоў вайскоўцаў украінскія сцягі і запіхвае іх салдатам у рот. «Шчыра скажу, вам пашчасціла, вы застанецеся жывыя», – крычаць «Гіві». Палонным завязваюць вочы і кідаюць жаўнераў у машыну.

На відэа таксама прысутнічае допыт параненага палоннага, які ледзь стрымліваючы слёзы, распавядае пра тое, як трапіў у аэрапорт. Украінскі жаўнер кажа на камеру расейскага тэлеканалу «Lifenews», што яго паслалі ў аэрапорт забраць 300-х (параненых – belsat.eu).

Разам з палоннымі ў размяшчэнне сепаратыстаў прывезлі целы ўкраінскіх жаўнераў. Іхныя трупы выцягнулі з багажніку і кінулі зямлю. За кадрам чуваць, як нехта кажа: «паскуды, запэцкалі мне машыну».

Відэа было апублікаванае ў суполцы батальёну «Сомали».

Паводле Жэнеўскай канвенцыі 1929 года «Аб абыходжанні з ваеннапалоннымі», забаронена не толькі жорсткае абыходжанне, абразы і пагрозы, але і прымяненне гвалту ды прымусу дзеля атрымання ад ваеннапалонных звестак ваеннага характару.

У канвенцыі гаварыцца: «Ваеннапалонныя знаходзяцца ва ўладзе варожай дзяржавы, але зусім не асобнай вайсковай часткі, якая ўзяла іх у палон. З імі трэба пастаянна абыходзіцца па-людску, абараняючы ад гвалту, абразаў і цікаўнасці натоўпу… Ваеннапалонныя маюць права на павагу да іх асобы і гонару».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў