Тварам сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» стане Святлана Алексіевіч


Нобэлеўская лаўрэатка па літаратуры будзе ганаровым старшынём аргкамітэту мерапрыемства.

Пра гэта ў сваім «Facebookʼу» напісаў Анатоль Лябедзька.

Прадстаўнікі дэмсілаў падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне акцыі 26 красавіка, якая, паводле задумы, будзе мець традыцыйны маршрут: збор удзельнікаў каля будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 18.00 да 19.00), шэсце па праспекце Незалежнасці – вуліцах Сурганава і Арлоўскай, а таксама мітынг і ўскладанне кветак да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля».

У гэтым годзе адзначаецца 30-годдзе Чарнобыльскай катастрофы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў