«Тут хочацца жыць, вучыцца, працаваць». Лукашэнка віншуе Менск з юбілеем


Людзі – галоўнае багацце гораду, гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў сталіцы з 950-годдзем гораду. Кіраўнік Беларусі адзначыў, што сучасны Менск – найбуйнейшы палітычны, эканамічны, культурны і дзелавы цэнтр краіны.

Гэта неверагодна прыгожы горад з асаблівай душэўнай атмасферай, у якім хочацца жыць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

«У гісторыю нашай сталіцы ўпісана нямала гераічных і трагічных старонак. Але кожны раз, прайшоўшы праз суровыя выпрабаванні, горад адраджаўся, станавіўся больш велічны. І сёння з гонарам носіць ганаровае званне «горад-герой».

Захоўваючы свой непаўторны архітэктурны аблічча, Менск з кожным годам развіваецца, большае новымі жылымі кварталамі, культурнымі і спартыўнымі абʼектамі, утульнымі паркамі і скверамі.

І ўсё ж галоўнае багацце, душа нашай сталіцы – гэта людзі», – гаворыцца ў тэксце.

У віншаванні Лукашэнка выказаў пажаданне, што дзякуючы талентам, смелым ідэям, працавітасці і гасціннасці менчукоў «горад стане яшчэ больш прыгожым і ўтульным».

ДД

Стужка навінаў