Туск адмяніў саміт Еўразвязу па Грэцыі


Міністры фінансаў краін еўразоны вядуць «цяжкія перамовы» наконт таго, ці распачынаць новую праграму дапамогі для Грэцыі.

Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск адмяніў саміт Еўразвязу, які мусіў распачацца сёння. Пры гэтым, як паведаміў Дональд Туск у Twitter, адбудзецца сустрэча лідараў 19 краін еўразоны і працягнецца да часу, «пакуль мы не скончым перамовы па Грэцыі».

Міністры фінансаў краін еўразоны павінны вырашыць, ці даць старт новай праграме новай фінансавай дапамогі Грэцыі ці санкцыянаваць выйсце краіны з еўразоны.

У той жа час еўракамісар Валдыс Дамброўскіс па справах еўра і сацыяльнага дыялогу адзначыў, што наўрадці сёння Еўракамісія атрымае мандат на перамовы наконт трэцяга пакету дапамогі для Грэцыі. Пра гэта паведамляе France24.

У нас на суботу грэцкі парламент зацвердзіў план эканамічных рэформаў, прапанаваны прэм’ер-міністрам Алексісам Цыпрасам. Але паводле неафіцыйных паведамленняў, у суботу частка краін еўразоны палічыла прапановы Афінаў не дастатковыя. Ад Грэцыі патрабуюць гарантыі таго, што рэформы дакладна будуць праведзеныя.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў